+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Главная События Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
6

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.

У 2026 годзе спаўняецца 50 гадоў з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту — вядучай навукова-даследчай і культурна-асветніцкай установы, першага ў краіне музея драўлянага дойлідства пад адкрытым небам.

У межах юбілейных урачыстасцей 21 кастрычніка 2026 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая падвядзе вынікі навуковай і практычнай дзейнасці ўстановы, а таксама вызначыць стратэгічныя вектары развіцця музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Прадстаўніцтва і навуковы дыялог:

У рабоце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў бяруць удзел вядучыя навукоўцы, спецыялісты і эксперты. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі профільных скансэнаў (АЭМЗ «Шчолакаўскі хутар», АЭМ «Тальцы»), Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург), устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскіх і рэгіянальных музеяў, а таксама навукова-рэстаўрацыйных прадпрыемстваў і цэнтраў. Навуковымі супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прадстаўлена 6 дакладаў па ключавых напрамках дзейнасці.

Тэматычныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • Навуковае вывучэнне і захаванне музейных калекцый;
  • Культурна-адукацыйная і навукова-экспазіцыйная дзейнасць музейных устаноў;
  • Праблемы гісторыі, кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў народнага драўлянага дойлідства;
  • Маліналогія: сучасны стан і перспектывы вывучэння млынавай спадчыны;
  • Гісторыя фарміравання музея і ўвядзенне ў навуковы зварот малавядомых архіўных матэрыялаў і сведчанняў.

Месца правядзення: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Да пачатку работы форуму на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтаваны і выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Спонсары мерапрыемства: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» і ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў».

Читайте также
Мероприятие  «Дорогами войны»
789
Мероприятие «Дорогами войны»

9 мая 2022 года приглашаем присоединиться к мероприятию в память тех, кто веками мужественно...

Праздник «Первый укос» (Музейная сенокосная толока)
488
Праздник «Первый укос» (Музейная сенокосная толока)

Первый укос - это значимый и важный праздник для наших предков. На первый укос собирались всей...

Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»
161
Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»

12 ліпеня 2026 года З 16.00 Пятроў дзень з’яўляецца старажытным...