«Сватанне» ў скансене: запрашаем на самае душэўнае восеньскае свята! У даўнія часы менавіта сватанне было тым самым хвалюючым першым крокам да стварэння сям’і. 24 кастрычніка а 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае вас акунуцца ў непаўторную атмасферу беларускага вяселля, гасціннасці і шчырага народнага гумару! Што чакае вас у праграме: - цікавы расповед пра даўнія беларускія традыцыі сватання; - захапляльная рэканструкцыя абраду «Сватанне»; - жвавыя народныя танцы і вясёлыя гульні для...