+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Начны забег з Беларусбанкам»
Главная События «Начны забег з Беларусбанкам»
«Начны забег з Беларусбанкам»
248

У ноч з 12 на 13 верасня 2026 года з 17:00 да 00:30 запрашаем аматараў бегу і актыўнага адпачынку стаць удзельнікамі фізкультурна-спартыўнага праекта — «Начны забег з Беларусбанкам».
 
Маршрут начнога трэйла праходзіць па маляўнічай тэрыторыі музея пад адкрытым небам. Удзельнікаў чакаюць грунтовыя дарожкі, лясныя сцяжынкі, прырэчныя лугі, участкі з граззю і невялікія перапады вышыні.

Бегуны пракладуць свой шлях міма сапраўдных пабудоў драўлянага дойлідства:
 
 - Пакроўскай царквы XVIII стагоддзя з вёскі Логнавічы;
 - Драўлянай школы 1932 года;
 - Грамадскага свірна пачатку XIX стагоддзя;
 - Карчмы сярэдзіны XIX стагоддзя.
 
Прыміце ўдзел у сапраўднай бегавой прыгодзе ў атмасферы восеньскай ночы. Ініцыятарам і генеральным партнёрам спаборніцтваў выступае ААТ «ААБ Беларусбанк». Забег мае дабрачынны характар: стартавыя ўзносы ўдзельнікаў будуць перададзены Музею народнай архітэктуры і побыту для развіцця і падтрымкі экспазіцыі.
 
Азнаёміцца з правіламі, даведацца падрабязнасці і прайсці афіцыйную рэгістрацыю можна на сайце спаборніцтваў https://elkpath.by/
 
Чакаем вас на старце!

Читайте также
Акция  «Красный день календаря»
680
Акция «Красный день календаря»

Красный день календаря - именно так называли праздник, посвященный Октябрьской революции,...

Выставка «Традиционный гужевой транспорт белорусов»
1028
Выставка «Традиционный гужевой транспорт белорусов»

Под гужевым транспортом понимают транспортное средство, в котором в качестве тяговой силы...

Мероприятие «Светлыя-светлыя нашы памерлыя.  Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
653
Мероприятие «Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»

10 февраля 2024 года с 14.00 до 15.00 В течение года в Беларуси было много поминальных дней....