+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз акцыі «Дзяды»
Главная События Прэс-рэлiз акцыі «Дзяды»
Прэс-рэлiз акцыі «Дзяды»
65

31 кастрычніка 2026 года

З 15:00 да 16:00

«Дзяды» - гэта дзень памінання, ганаравання памяці родных, калі жывыя сустракаюцца з душамі нябожчыц, успамінаюць пра іх добрым словам, дзякуюць за тое, што маюць ад прашчураў, за іх апякунства.

Звычайна на свята «Дзяды», збіраюцца блізкія людзі, імі вядзецца адмысловая рыхтоўля да спаткання з папярэднімі пакаленнямі ўласнага роду: гатуюцца рытуальныя стравы, якія пасля ўрачыстай вячэры пакідаюць на стале, каб дзяды-духі маглі падмацавацца, а для тых, хто замерз, распальваецца вогнішча на вуліцы.

Запрашаем вас уласнымі вачамі ўбачыць абрад «Дзяды»!

  • Расповед пра абрад;
  • Захапляльныя майстар-класы;
  • Абрад “Дзяды”;

Вас чакае:

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8  руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Читайте также
Праздник «Даравальная нядзеля»
385
Праздник «Даравальная нядзеля»

26 февраля 2023 года с 13.00 до 15.00 в последний день Масленицы.

Праздник «Шчадраванне на Палессі»
676
Праздник «Шчадраванне на Палессі»

20 января 2024 года с 14.00 до 15.00     В каждом регионе обряд...