+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз акцыі «Шляхамі вайны»
Главная События Прэс-рэлiз акцыі «Шляхамі вайны»
Прэс-рэлiз акцыі «Шляхамі вайны»
119

9 мая 2026 года

З 13:00 да 15:00

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны.

Смерць і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях…

9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю.

 

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада “Провады ў войска”;
  • Расповед пра абракальныя традыцыі абароны вёскі на Беларусі;
  • Рэкруцкія песні;
  • Прагляд ваеннага фільма;
  • Караоке ваенных песень;
  • Фотавіктарына “Беларускія гарады ў годы Вялікай Айчыннай вайны”.
  •  

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых 14,4 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,2  руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,2 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Читайте также
Акция «Беларусь – энергоэффективная страна». Присоединяйтесь!
469
Акция «Беларусь – энергоэффективная страна». Присоединяйтесь!

Акция проводится в целях реализации положений Директивы Президента Республики Беларусь от...

Благодарность из Москвы
441
Благодарность из Москвы

В рамках Московского просветительского проекта «Прогулки по музеям онлайн»,...

Куратарская экскурсія з майстар-класам «Лянок мой чысты, валакністы, залацісты» на выставе «Беларускі лён»
55
Куратарская экскурсія з майстар-класам «Лянок мой чысты, валакністы, залацісты» на выставе «Беларускі лён»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае наведаць адмысловую...