+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз свята «Вялікдзень»
Главная События Прэс-рэлiз свята «Вялікдзень»
Прэс-рэлiз свята «Вялікдзень»
160

12 красавіка 2026 года

З 13:00 да 14:00

Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і перамогу жыцця над смерцю. У гэты дзень вернікі адзначаюць Уваскрасенне Хрыстова і пачатак новага, лепшага жыцця.

Свята мае глыбокія карані ў народнай культуры: калісьці з яго пачынаўся новы каляндарны год. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка — увасабленне жыцця, сонца і веснавога абуджэння прыроды. Традыцыйна святкаванне суправаджаецца асвячэннем велікодных страў, гульнямі з яйкамі, песнямі і абрадамі.

Асаблівасцю беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншуюць гаспадароў і жадаюць ім здароўя, дастатку і добрага ўраджаю.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да святкавання, пазнаёміцца з народнымі традыцыямі і правесці час у цёплай, святочнай атмасферы!

 

Вас чакае:

  • Расповед пра традыцыі святкавання Вялікадня на Беларусі;
  • Святочныя майстар-класы па ўпрыгожванню велікоднага яйка і выцінанцы;
  • Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
  • Абрад абыходу двароў валачобнікамі;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
  • Народныя гульні і танцы.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8  руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Читайте также
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі
284
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі

В Горецком районном историко-этнографическом музее масштабно прошло торжественное открытие...

Мероприятие «Как еврейская мама сына женила»
980
Мероприятие «Как еврейская мама сына женила»

24.07.2021г. Юмор, анекдоты и атмосфера еврейского Бобруйска в живописном белорусском скансене....

Пресс-релиз акции «Узвіжанне»
203
Пресс-релиз акции «Узвіжанне»

Воздвижение – один из значимых христианских праздников в честь Креста, который является...