+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз Ночы музеяў «Шолахі старых двароў. Містычная ноч у беларускім скансэне»
Главная События Прэс-рэліз Ночы музеяў «Шолахі старых двароў. Містычная ноч у беларускім скансэне»
Прэс-рэліз Ночы музеяў «Шолахі старых двароў. Містычная ноч у беларускім скансэне»
244

16 мая 2026 года

з 19:00 да 01:00

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ МЕРАПРЫЕМСТВА Ў 20.00

18 мая ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень музеяў. З гэтай нагоды пад начным небам ў нашым музее можна будзе пачуць не толькі незвычайныя і таемныя гісторыі, але і асабіста пазнаёміцца з беларускімі нячысцікамі, паўдзельнічаць у абрадзе ачышчэння, патанчыць вакол вогнішча ў атмасферы сапраўднай вёскі XIX ст.

А яшчэ музей – гэта зачараванае месца, дзе спалучаюцца розныя эпохі. Таму можна будзе наведаць і сярэднявечны лагер рыцараў.

Не абыдзем бокам і славянскае фэнтэзі – у нашу вёску завітаюць ведзьмары, якія будуць змагацца з нячыстай сілай. 

Апагеям нашага свята стануць выступ рок-гурта «Kas», паказ мод і этнадыскатэка.

Таму запрашаем усіх ахвотных наведаць наш музей, каб апынуцца ў атмасферы чароўнай ночы, дзе спалучаюцца мінулае і сучаснасць.

Вас чакае:

  • Сустрэча з нячысцікамі беларускай міфалогіі;
  • Шпацыр і размовы пры святле ліхтара;
  • Пляцоўка вядзьмароў (з 19.00);
  • Лагер рэканструктараў (з 19.00);
  • Вогнішча і абрад ачышчэння;
  • Выступ рок-гурта «Kas;
  • Паказ мод і этнадыскатэка.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 35 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) –  30 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 25 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

 

Читайте также
Фотоотчёт «Стародавнее Купалье»
1746
Фотоотчёт «Стародавнее Купалье»

23.06.2018г. состоялось обрядовое мероприятие «Стародавнее Купалье»!

Открытие экспозиции «У кожнай рэчы час ёсць свой»
533
Открытие экспозиции «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 августа 2023 года а 13.30           5 августа в...

Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»
74
Прэс-рэліз свята «Пятроў дзень»

12 ліпеня 2026 года З 16.00 Пятроў дзень з’яўляецца старажытным...

Мероприятия «Дзяды»
753
Мероприятия «Дзяды»

4 ноября 2023 года с 13.00 до 14.00   «Дзяды» – праздник белорусского...