+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі
Главная События Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі
Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі
50

26 красавіка 2026 года 

з 10.00 да 16.00.

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя. 

26 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Асноўнае дзеянне фестывалю – рэканструкцыя бою паміж нямецкімі і расійскімі войскамі за адно з мястэчак у красавіку-маі 1915 года. Такія баі былі характэрныя для ўсяго Усходняга фронту першай сусветнай вайны ад Карпат да Балтыкі на працягу вясны-лета 1915 года, пасля Горліцкага прарыву, калі рускія часткі адыходзілі з Польшчы, а нямецкія, літаральна, наступалі ім на пяткі. Менавіта ар’ергардныя баі, калі мястэчкі і вёскі маглі быць атакаваны адным бокам адразу і таксама адбіты хуткім налётам другога боку – тыповая карціна франтавых месяцаў 1915 года, калі вайна ва ўсю прыйшла на беларускую зямлю.

Трэба памятаць, што ў Рускай імператарскай арміі  мелася больш за 200 падраздзяленняў беларускага паходжання. Сярод іх – лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк, 54-ы пяхотны Мінскі полк, Маладзечанскі, Кобрынскі, Лясны, Бабруйскі, Лідскі палкі. Частка з пералічаных адзінак нават мела адпаведную квартыроўку і прымала ўдзел у гэтых баявых дзеяннях. Шмат вядомых беларусаў удзельнічалі ў вайне, праславіліся сваімі подзвігамі і храбрасцю. Сярод іх можна ўспомніць нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў – Я.Купалу, Я.Коласа, М.Гарэцкага (узнагароджаны 2 медалямі за храбрасць).

Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства на сектары “Падняпроўе”. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага! 

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!

 

У праграме фестывалю (сектар «Цэнтральная Беларусь», ад касы музея пехам 10-20 хвілін і сектар “Падняпроўе” – пехам 20-30 хвілін):

 

26 красавіка 2026 года з 10.00 да 16.30

10.00-12.00 – рэпетыцыя рэканструкцыі бою на рэканструктарскай пляцоўцы (сектар “Падняпроўе”);

12.00-12.15 - урачыстае адкрыццё фестывалю (сектар “Цэнтральная Беларусь” – помнік “Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна);

12.00-15.00 – праца пляцовак рэканструктараў (сектар “Цэнтральная Беларусь” – помнік “Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна);

12.20-13.20 – абыход лакацый фестывалю з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў) – куратарская экскурсія (сектар “Цэнтральная Беларусь” – помнік “Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна);

15.00-15.40 – рэканструкцыя бою (сектар “Падняпроўе”);

15.40-16.00 – завяршэнне фестывалю.

 

У праграме:

  • Рэканструктары Першай сусветнай вайны – людзі, якія аднаўляюць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай армій у поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту;
  • Анімацыйны лагер для гасцей музея:

- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;

- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;

- тэматычныя інтэрактыўныя кропкi;

  • Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1915 года паміж нямецкімі і рускімі войскамі (сектар “Падняпроўе”);
  • Тэматычная фотазона з антуражным адзеннем.

 

Кошт квіткоў:

26 красавіка 2026 года:

  • для дарослых – 25 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15 руб.;
  • для школьнікаў  – 10 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына»  – маршрутнае таксі №1277,1111.

Читайте также
Тематические масленичные экскурсии
1037
Тематические масленичные экскурсии

24 февраля — 12 марта 2021 года приглашаем на тематические масленичные экскурсии для групп посе...

Обрядовое мероприятие «Троецкие гуляния»
1285
Обрядовое мероприятие «Троецкие гуляния»

16.06.2019г. приглашаем принять участие в обрядовом мероприятии «Троецкие гуляния»!

Мероприятие «День труда»
759
Мероприятие «День труда»

Первого мая в Беларуси отмечается общереспубликанский праздник День труда. Долгое время день 1...