23 мая ў Музеі народнай архітэктуры і побыту панавала асаблівая атмасфера - тут адзначалі свята "Апошні званок" выпускнікі 2026 года.
Падзея аб'яднала школьнікаў з усіх куткоў Мінска, ператварыўшы гэты дзень у сапраўдны фестываль радасці, творчасці і новых уражанняў.
Усе прысутныя маглі прыняць удзел у разнастайных майстар-класах. Кожны мог паспрабаваць свае сілы ў народных рамёствах і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве!
Вучні з вялікім задавальненнем задавальненнем стваралі сувеніры на памяць. Майстры дзяліліся сакрэтамі старажытных тэхналогій, і некаторыя школьнікі нават задумаліся: можа быць, народнае мастацтва стане іх будучым хобі?
Музычныя забаўкі не засталіся без увагі! На імправізаванай сцэне разгарнулася караоке, дзе любы школьнік мог адчуць сябе зоркай. Рэпертуар быў розны: ад сучасных хітоў да класічных школьных песень. А бліжэй да вечара пачалася сапраўдная дыскатэка пад адкрытым небам - тут танчылі ўсе: і выпускнікі, і настаўнікі!
Свята было арганізавана так, каб кожны госць нашага музея змог знайсці сабе цікавы занятак па душы. Хтосьці ўдзельнічаў у гульнях і забаўках на свежым паветры, іншыя аддавалі перавагу прагулкам па старажытных пабудовах і хатах, апускаючыся ў атмасферу народнай культуры і ўтульнага побыту нашага беларускага краю.
Апошні званок у Музеі народнай архітэктуры і побыту - гэта не толькі ўрачысты момант развітання са школай, але і дзень новых сустрэч, яркіх эмоцый і сапраўднага яднання. Школьнікі сыходзілі з усмешкамі, памятнымі сувенірамі і пачуццём, што гэтае свята запомніцца надоўга.
Віншуем усіх выпускнікоў і ўдзельнікаў мерапрыемства з гэтай цудоўнай падзеяй! Няхай кожны новы этап жыцця будзе такім жа яркім, як гэты дзень.








Почти 70 % территории Беларуси покрыто растениями, а ведь если задуматься, мы так мало знаем о...
7 декабря 2021 г. состоялась республиканская научно-практическая конференция.
совместно с Республиканским центром национальных культур 27 января 2024 года с 14.00...
Юрьев день – праздник в честь покровителя животных, животноводства и земледелия.