+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Спасаўка-ласаўка»
Главная События «Спасаўка-ласаўка»
«Спасаўка-ласаўка»
9

15 жніўня 2026 года

з 14:50 да 16:20

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія ў народнай традыцыі былі пераасэнсаваны і атрымалі свае назвы: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».

Перыяд “Спасаўкі-ласаўкі” быў адным з самых напружаных у жыцці нашых продкаў. У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем.  Ідзе ўборка збожжавых культур, у садах і агародах паспявае садавіна. А ў цэрквах асвячаліся прынесеныя вернікамі дары.

Таму запрашаем усіх жадаючых у гэты святочны дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і паўдзельнічаць у свяце «Спасаўка-ласаўка».

Вас чакае:

  • Расповед пра гісторыю свята;
  • Расповед пра выставу “Пчалярства на Беларусі”;
  • Асвячэнне святаром вады, яблыкаў, мёда, хлеба, зерня;
  • Традыцыйныя беларускія танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8  руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1111,1026.

Читайте также
Фотоотчёт «Совершенно эксклюзивно: «Страшные истории»
959
Фотоотчёт «Совершенно эксклюзивно: «Страшные истории»

Фотоотчёт «Совершенно эксклюзивно: «Страшные истории»

Праздник «Вялікдзень»
820
Праздник «Вялікдзень»

16 апреля 2023 года с 14.00 до 15.00

Акция «Мастер-классы в белорусском скансене»
983
Акция «Мастер-классы в белорусском скансене»

18 апреля 2021 года приглашаем принять участие в акции «Мастер-классы в белорусском скансене»...

История церкви из д. Логновичи
1854
История церкви из д. Логновичи

Дорогие друзья! Мы продолжаем серию публикаций под общим названием #СтрочицкиеИстории.