+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспозиция работает
11:00-19:00 (ср-вскр)
Касса работает
11:00-18:30 (ср-вскр)
Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
Главная События Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
96

У гонар святкавання Міжнароднага жаночага дня, 8 Сакавiка - Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх аматараў народнай культуры і традыцый.

У насычанай праграме імпрэз кожны знайшоў нешта блізкае сэрцу: ад асветных лекцый да яркіх майстар-класаў, накіраваных на вывучэнне багацця народных звычаяў.

 

Лекцыя «Пра ролю жанчыны ў традыцыйным грамадстве».

Супрацоўнікі музея расказалі пра ролю, якая адводзілася жанчыне ў патрыярхальным беларускім грамадстве. Падчас імпрэзы абмяркоўваліся асаблівасці ўдзелу жанчын і дзяўчат у народных абрадах i рамёствах. Адмысловая ўвага была нададзена таму, як змянялася роля жанчын з цягам часу і якую важную місію яны выконваюць на працягу стагоддзяў - гэта захаванне культурных традыцый.

 

Мастер-клас па стварэнню штучных кветак з паперы

Творчы настрой, для наведвальнікаў Музея, стварыў майстар-клас па стварэнні штучных кветак з паперы. Удзельнікі імпрэзы навучыліся народнаму майстэрству стварэння кветкавых кампазіцый, ператвараючы лісты звычайнай каляровай паперы ў яркія ружы, цюльпаны і макі - знакі вясны і прыгажосці. Удзельнікі майстар-класа даведаліся аб традыцыйных тэхніках і сакрэтах, якія дазволілі зрабіць кожную штучную кветку ўнікальнай і непадобнай на іншыя. У выніку кожны ўдзельнік стварыў папяровы букет, які будзе прыемна напамінаць пра наведанне нашага Музея.

 

Майстар-клас па народных танцах і гульням

Зарад бадзёрасці атрымалі ўсе ўдзельнікі майстар-класа па традыцыйных народных танцах і іграх. Пад народныя мелодыі госці імпрэзы навучыліся танцаваць беларускія народныя танцы, такія як лявоніха і крыжачок.

Таксама наведвальнікі Музея прымалі актыўны ўдзел у народных гульнях. Гэты падзел праграмы дазволіў не толькі павесяліцца, але і глыбей зразумець культурныя карані нашага народа.

 

Майстар-клас па вырабе абрадавых лялек-неразлучніц.

Асабліва кранальным стаў майстар-клас па стварэнні абрадавых лялек-неразлучніц - сімвалізуючых непарушную сувязь паміж мужам і жонкай і якія з'яўляюцца захавальнікамі сямейных традыцый. Супрацоўнікі музея распавялі прысутным аб сакральным значэнні гэтых лялек, якія спрадвеку вырабляліся з тканіны, нітак і воўны. Усе ахвочыя змаглі сваімі рукамі стварыць сабе на памяць такі сувенір. Гэты майстар-клас, па праве, стаў яркім напамінам аб важнасці кахання, вернасці і важнасці сямейных каштоўнасцяў.

 

Святочны дзень у Музеі атрымаўся насычаным і вельмі душэўным, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў цёплыя ўспаміны і новыя веды аб багацці беларускай культуры і тым вялікім укладзе, у яе развіццё і захаванне, які спрадвеку ўносілі і працягваюць уносіць нашы цудоўныя жанчыны.

Наш Музей яшчэ раз даказвае, што народныя традыцыі жывыя і важныя, а сіла народных звычаяў, якая аб'ядноўвае, дапамагае захоўваць дух нашага адзінства і прыгажосці.

 

Читайте также
Праздник «Вялікдзень»
734
Праздник «Вялікдзень»

16 апреля 2023 года с 14.00 до 15.00

80-летию Великой Победы посвящается
311
80-летию Великой Победы посвящается

Осколки войны Свет побеждает тьму, а жажда жизни превозмогает смерть.

Фотоотчёт «Широкая Масленица в белорусском скансене»
1103
Фотоотчёт «Широкая Масленица в белорусском скансене»

29 февраля 2020 года состоялось культурно-массовое мероприятие «Масленица» на территории музея!