Фатаграфаванне была даволі папулярным заняткам сярод нямецкіх жаўнераў на фронце Першай сусветнай вайны, значная частка жаўнераў мела свае асабістыя фотаапараты. Фотаздымкі рабіліся з розных нагодаў: на памяць, у фотаальбом, каб даслаць дадому, для прэсы, для будучых палкавых гісторый – кніг, што масава выдаваліся пасля вайны і апісвалі баявы шлях палка. Праяўляліся і друкаваліся фотаздымкі тут жа, на фронце, у палявых фоталабараторыях. Часта яны друкаваліся на ўжо гатовых бланках фотапаперы, якія з іншага боку былі падзелены на палі для тэксту і адрэсы. Такім чынам жаўнер атрымліваў арыгінальную фотапаштоўку, якую мог даслаць родным у Германію.
У аб’ектыў жаўнера трапляла ўсё яго жыццё: баявыя дзеянні, акопны побыт, фотаздымкі з аднапалчанамі. Некаторых жаўнераў цікавіла у тым ліку і мясцовасць, куды яны трапілі, яе прырода і культура. Так у альбомы жаўнераў трапляюць партрэты мясцовых жыхароў, вясковая забудова, могілкі, помнікі архітэктуры, пейзажы. Такія фатаздымкі з’яўляцца каштоўнымі крыніцамі па вывучэнні этнаграфіі.
Асобную цікавасць выклікаюць подпісы да фатаздымкаў. Прапануем разглядзець, як нямецкія жаўнеры падпісвалі мясцовых жыхароў.
Найбольш папулярным варыянтам быў Russischer (Рускі). Яно і ня дзіўна: Германская імперыя ваявала з Расійскай імперыяй, большасць жаўнераў не разбіралася ў складаным этнічным стане імперыі.
Даволі часта пад словам “рускі” мелася на ўвазе ня этнічная прыналежнасць, а падданства. Гэта выразна бачна на здымках этнічных меншасцяў.
Зрэдку сустракаецца варыянт беларусы – Weissrussisch. Так, у гісторыі Вюртэмбергскіх частак размешчаны фатаздымак пары з ваколіц Агінскага каналу.
Але найбольш цікавым быў этнонім, утвораны самімі нямецкімі жаўнерамі – Panje. Ен быў даволі пашыраны сярод нямецкіх жаўнераў, а паходзіў ад папулярнага ў пачатку ХХ ст. сярод беларусаў звароту адзін да аднога – “- Пан”. Часта чуючы гэтае слова з вуснаў мясцовых жыхароў немцы ўспрынялі яго за саманазву народу.
Ад гэтага слова пачалі ўтварацца розныя іншыя словы адпаведна з правіламі нямецкай граматыкі.
Запрашаем Вас на маштабную рэканструкцыю падзей Першай сусветнай вайны!
26 красавіка з 10:00 да 16:00 у Музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца ўнікальнае мерапрыемства, якое пагрузіць Вас у атмасферу падзей, якія змянілі сусветную гісторыю.






24 сентября 2023 года с 13.00 до...
“Камаедзіца” – один из древнейших региональных белорусских обрядов. Проводился он весной и...
3 и 4 июля у вас есть возможность взять напрокат велосипед или байдарку!
Багач – древний праздник урожая, приуроченный ко дню осеннего равноденствия.