Брошка: навошта, дзе і як! Зусім нядаўна збор музея папоўніўся некалькімі ўпрыгажэннямі. Гэта брошкі чэшскай вытворчасці сярэдзіны ХХ стагоддзя. Таму, прапануем невялікі матэрыяльчык пра гэты цікавы аксэсуар. Сур’ёзныя, легкадумныя, сціплыя, строгія, вясёлыя, выкшталцоныя і простыя – яны з жанчынай па жыцці, у залежнасці ад яе густу і запатрабаванняў. Гэтае шырока вядомае ўпрыгажэнне, якое, калі верыць археолагам, адлічвае сваю гісторыю не пазней як з ХІІІ стагоддзя. Зразумела, што адразу яна мела чыста ўтылітарнае прызначэнне, але з цягам часу...