26 красавіка ў нашым Музеі адбылася доўгачаканая падзея - рэканструкцыя Першай сусветнай вайны. Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў гісторыі. Праграма мерапрыемства была насычанай і разнастайнай. Урачыстае адкрыццё рэканструкцыі не змагло пакінуць абыякавым нікога з гасцей. Для ўсіх прысутных быў падрыхтаваны экскурсійны абыход пляцовак, падрыхтаваных удзельнікамі гістарычнай рэканструкцыі. Госці змаглі максімальна акунуцца ў атмасферу тых далёкіх гадоў, апынуўшыся ў ваенным лагеры, дзе быў прадстаўлены салдацкі побыт і...