У гонар святкавання Міжнароднага жаночага дня, 8 Сакавiка - Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх аматараў народнай культуры і традыцый. У насычанай праграме імпрэз кожны знайшоў нешта блізкае сэрцу: ад асветных лекцый да яркіх майстар-класаў, накіраваных на вывучэнне багацця народных звычаяў. Лекцыя «Пра ролю жанчыны ў традыцыйным грамадстве». Супрацоўнікі музея расказалі пра ролю, якая адводзілася жанчыне ў патрыярхальным беларускім грамадстве. Падчас імпрэзы абмяркоўваліся...